ВЫСТАВА ЖЫВАПІСУ АЛЯКСАНДРА САЎЧАНКІ "МАЯ РАДЗІМА БЕЛАРУСЬ"
Аляксандр Аляксандравіч Саўчанка нарадзіўся ў 1964 годзе ва Ушацкім раёне, вырас у вёсцы Велеўшчына Лепельскага раёна.
З 1982 па 1989 год вучыўся ў Віцебскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя С.М. Кірава. З 1989 па 1992 гады Аляксандр паспеў папрацаваць у Баранавічах, у школе з архітэктурна-мастацкім ухілам. Пачынаючы з 1992 года працуе настаўнікам у Лепельскай дзіцячай школе мастацтваў. У сваіх працах Аляксандр Аляксандравіч часта звяртаецца да такіх жанрах, як пейзаж, нацюрморт і партрэт.
Аляксандр Аляксандравіч Саўчанка з'яўляецца ўдзельнікам многіх раённых, абласных і рэспубліканскіх выстаў. Былі праведзены персанальныя выставы ў Лепелі, Ушачах, Віцебску.